Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі заблякавалі доступ да сайтаў некалькіх крыптабіржаў. Міністэрства інфармацыі назвала прычыну

абноўлена

Cайт Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства нагляду за электрасувязьзю
Cайт Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства нагляду за электрасувязьзю

Рашэньне прыняло Міністэрства інфармацыі Беларусі, яго прычыны не названыя.

Адрасы крыптабіржаў Bybit, BingX, Bitget, Okx уключаныя ў сьпіс забароненых на сайце БелДІЭ (Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па наглядзе за электрасувязьзю).

Аб абмежаваньні доступу да шасьці сайтаў паведаміла 11 сьнежня Міністэрства інфармацыі. У паведамленьні ведамства зазначаецца, што рашэньне аб блякаваньні прынятае на падставе апавяшчэньня Менскага гарвыканкама, які «выявіў на інтэрнэт-рэсурсах okx.com, bitget.com, bingx.com, bybit.com, weex.com, gate.com наяўнасьць неналежнай рэклямы».

Пры гэтым апэрацыі з крыптавалютамі ў Беларусі застаюцца легальнымі. Дэкрэт Лукашэнкі № 8 «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі» дазваляе бясьпечна купляць і прадаваць крыптавалюты праз рэгуляваныя плятформы.

Цяпер доступ да названых сайтаў зь Беларусі немагчымы.

Крыптабіржай лічыцца онлайн-плятформа, дзе людзі купляюць, прадаюць і абменьваюць паміж сабой крыптавалюту. Яна выглядае як звычайная біржа ці абменьнік, працуе ў лічбавым рэжыме. Крыптабіржа злучае тых, хто хоча купіць крыптавалюту і яе прадаць.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG