Цырымонія ўручэньня прайшла ў Вільні і была прымеркаваная да Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 сьнежня.
Праваабаронца «Вясны» Алег Мацкевіч на падставе сьведчаньняў былых палітзьняволеных з розных калёній Беларусі правёў дасьледваньне на тэму турэмнага харчаваньне.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» даведаўся імёны яшчэ пяцёх украінцаў, асуджаных у Беларусі з палітычных матываў, якія выйшлі на волю 22 лістапада.
Паводле падлікаў праваабаронцаў «Вясны», з 2020 году ня менш за 71 палітвязьня асудзілі на новы тэрмін паводле 411 артыкулу Крымінальнага кодэксу.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Акцыі прымеркаваныя да Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 сьнежня.
Рыгор Бярозкін — адзін з найлепшых крытыкаў і літаратуразнаўцаў Беларусі. «Ня дай прапасьці майму жыцьцю» — гэта ўспаміны пра падзеі 1920–1949 гадоў: арышты, высылкі, рэпрэсіі.
Хто зацікаўлены ў эскаляцыі беларуска-літоўскага канфлікту? Чаму прапаганда ўчапілася за прылёт дрона нібы зь Літвы, не заўважаючы дроны з Расеі?
Ці стане Ціханоўскі голасам беларусаў у ЗША? Ці трэба апублічваць канфлікты ў яго камандзе? Ці вычарпаны канфлікт экс-палітвязьня з Офісам ягонай жонкі? Хто зацікаўлены ў эскаляцыі беларуска-літоўскага канфлікту? Чаму прапаганда ўчапілася за прылёт дрона нібы зь Літвы, не заўважаючы дроны з Расеі?
Журналістка Ларыса Шчыракова, якую датэрмінова вызвалілі з калёніі і прымусова вывезьлі ў Літву разам зь іншымі палітвязьнямі, зьвярнулася да генэральнага пракурора Беларусі і ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў.
Жыхара Ельску прызналі вінаватым паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).
Кніга — калектыўны твор ініцыятывы «Праект 361.1», які заснавалі беларускія ўцекачы ў Эўразьвязе.
Фільм апісвае гісторыю сям’і палітвязьняў Сяргея Ярашэвіча і Антаніны Канавалавай.
Для палітвязьняў, асабліва для тых, каго адміністрацыя адносіць да дзясятага, «экстрэмісцкага» прафіляктычнага ўліку, правіламі жыцьця ў калёніі становяцца ня вызначаныя законам, а «паралельныя». Да такой высновы прышлі праваабаронцы зь «Вясны», калі апыталі былых палітвязьняў беларускіх калёній.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі адказала сваякам Міколы Статкевіча на пытаньні, дзе ён знаходзіцца пасьля зьнікненьня на мяжы пры спробе яго вывазу зь Беларусі ў Літву.
Што атрымаў Лукашэнка за вызваленьне ўкраінскіх грамадзянаў? Як шмат палітвязьняў сярод іх? Што рэалізацыя мірнага пляну ЗША азначала б для Беларусі?
Грамадзян Украіны, вернутых 22 лістапада, у Беларусі пераважна абвінавачвалі ў падтрымцы сваёй краіны, заявіў у эфіры ўкраінскага тэлебачаньня прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны (ГУВ МА) Андрэй Юсаў.
Спецпасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл адрэагаваў у сацсетцы X на вызваленьне 31 грамадзяніна Ўкраіны зь беларускіх турмаў.
Кіраўнік украінскай разьведкі Кірыла Буданаў паведаміў, што вызваленыя ўкраінцы былі асуджаныя ад 2 да 11 гадоў калёніі.
Вызваленьне і перадача Ўкраіне яе 31 грамадзяніна сталася магчымай дзякуючы міжнародным перамовам з удзелам ЗША — працэсу, які «нарадзіўся не раптоўна», заявіла 22 лістапада прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) Вольга Зазулінская.
Паводле інфармацыі ўкраінскага Каардынацыйнага штаба па пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалоннымі, жанчыны і мужчыны, якія былі затрыманыя ў Беларусі і асуджаныя на розныя тэрміны пазбаўленьня волі — ад 2 да 11 гадоў, вяртаюцца ва Украіну.
Ксёндз Генрых Акалатовіч і айцец Анджэй Юхневіч былі вызваленыя па просьбе папы рымскага Лева XIV і пры ўдзеле мітрапаліта Менска-Магілёўскага арцыбіскупа Іосіфа Станеўскага, вынікае з заявы прэс-сакратара Аляксандра Лукашэнкі Натальлі Эйсмант у эфіры беларускага тэлебачаньня.
У Беларусі памілавалі 31 грамадзяніна Ўкраіны, іх перадача ўкраінскаму боку ажыцьцяўляецца гэтымі хвілінамі. Пра гэта паведаміла прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант.
Што рэалізацыя мірнага пляну ЗША азначала б для Беларусі? Чаго дамагаюцца крытыкі Ціханоўскай? Хто выйграе ад адкрыцьця межаў? Што прынясе бюджэту новы раўнд барацьбы з «дармаедамі»? У чым галоўная інтрыга «Прадмовы» у Варшаве?
Гэта зьняволеныя з палітычных прычынаў сьвятары Генрых Акалатовіч, асуджаны на 11 гадоў калёніі, і Анджэй Юхневіч, асуджаны на 13 гадоў калёніі.
Ліст з Кангрэсу ЗША накіравалі беларускай палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай у калёнію нумар 4 у Гомель. Свабодзе стаў вядомы зьмест ліста, напісанага па-беларуску.
Таксама група зьвярнула ўвагу на сыстэматычную практыку адвольных затрыманьняў у Беларусі.
Пра завяршэнне выплатаў з экстраннага збору для палітвязьняў паведаміў у сваіх сацыяльных сетках сам фонд.
Сёлета чакаецца больш за 200 заявак, мэта кампаніі — сабраць 20 000 эўра, што дазволіць выплаціць па 100 эўра на кожнае дзіця.
Былая палітзьняволеная, журналістка і праваабаронца Ларыса Шчыракова ў размове з Свабодай згадвае найбольш трагічныя моманты трохгадовага зьняволеньня — калі яе сына забіралі ў прытулак і калі не змагла разьвітацца з маці. Шчыракова расказвае, што дапамагло выжыць і захаваць сябе за кратамі.
У Фондзе беларускай салідарнасьці BySol расказалі, як жыве фонд пасьля сыходу сузаснавальніка Андрэя Стрыжака: адной з пацярпелых жанчын аплацілі рэтрыт, зборы не праселі крытычна, ніхто з каманды ня звольніўся.
Ці вызваляць Пачобута 17 лістапада, калі плянуюць адкрыць два памежныя пераходы з Польшчай? Хто яшчэ са знакавых палітвязьняў у сьпісах на вызваленьне?
Міжнародны камітэт у расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі правёў грамадзкае расьсьледаваньне зьдзекаў з вязьняў у калёніі № 1 у Наваполацку. Яго вынікі камітэт агучыў 13 лістапада.
Што азначае для Беларусі прызначэньне спэцыяльнага пасланьніка ЗША ў справах Беларусі? Чаму для такога прагматычнага палітыка як прэзыдэнт Дональд Трамп важнае вызваленьне беларускіх палітвязьняў? Ці дапаможа Джон Коўл адкрыць беларуска-літоўскую мяжу?
Палітвязьню Ўладзімеру Гундару спатрэбіліся новыя, больш моцныя акуляры. Гундар паскардзіўся на пагаршэньне зроку, бо ня ў стане нармальна чытаць і пісаць лісты.
Былая палітзьняволеная, журналістка і праваабаронца Ларыса Шчыракова ў размове з Свабодай згадвае найбольш трагічныя моманты трохгадовага зьняволеньня, а таксама тое, што ёй дапамагло выжыць і захаваць сябе за кратамі.
Былая палітзьняволеная, журналістка і праваабаронца Ларыса Шчыракова ў размове са Свабодай зьвяртаецца да спэцыяльнага пасланьніка ЗША ў справах Беларусі Джона Коўла, згадвае найбольш трагічныя моманты трохгадовага зьняволеньня, калі сына забіралі ў прытулак, і калі не змагла разьвітацца з маці.
У Дзень незалежнасьці Польшчы яе прэзыдэнт Караль Наўроцкі ўзнагародзіў журналіста і актывіста польскай меншасьці ў Беларусі Анджэя Пачобута Ордэнам Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай краіны.
Амэрыканская адміністрацыя выкарыстоўвае перамовы з Лукашэнкам як дадатковы канал сувязі з Крамлём. Вашынгтон таксама разглядае Лукашэнку як адмыслоўца, экспэрта па Пуціну. А вызваленьне беларускіх палітвязьняў дадае прэстыжу адміністрацыі ЗША.
Дзевяць былых палітзьняволеных жанчын расказваюць пра тое, што адбываецца ў гомельскай калёніі № 4 на Антошкіна, 3. Псыхалягічны ціск, рабская праца ў швейным цэху, катаваньні холадам у ШЫЗА, ежа з чарвякамі. «Гэта ГУЛАГ», — кажуць палітзьняволеныя.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў пра прызначэньне Джона Коўла спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў справах Беларусі і анансаваў вызваленьне яшчэ 50 палітвязьняў. Ці схлусіў Лукашэнка, гаворачы, што адправіў амэрыканцаў на тры літары?
Таксама амэрыканскі прэзыдэнт чарговы раз падзякаваў Лукашэнку.
«Паколькі я таксама лічу сябе крутым рэвалюцыянэрам, і прылічваю сябе да такіх людзей. І для мяне падпісаць прашэньне аб памілаваньні — гэта нешта подлае», — распавядае ў вялікім інтэрвію Свабодзе грамадзкі актывіст і былы палітвязень Павал Вінаградаў.
Пасьля студзеня 2025 году сілавікі фактычна вярнулі палітвязьня Віктара Бабарыку ў рэжым інкамунікада.
«Сухоты я падхапіў у турме. Не ведаю дакладна, дзе, але думаю, што гэта было Баранавіцкае ШЫЗА, стары корпус. Хто быў там, той ведае, што ў так званых „канюшнях“ людзей трымаць нельга.
Як Віталь Вольскі арыштоўваў людзей і прыходзіў зь ператрусам да Якуба Коласа, а Кандрат Крапіва і Пятро Глебка даносілі на калегаў. Апублікаваныя дзьве часткі канспэкту ўспамінаў Рыгора Бярозкіна, аднаго з найлепшых крытыкаў і літаратуразнаўцаў Беларусі.
Гомельская журналістка і праваабаронца, экс-палітзьняволеная Ларыса Шчыракова атрымала прэмію для журналістаў «Free media awards» у Гамбургу.
Загрузіць яшчэ