Нагодай для санкцый будзе «несанкцыянаванае пранікненьне на тэрыторыю дзяржавы-сябра ЭЗ, у тым ліку ў яе паветраную прастору». А таксама «парушэньне функцыянаваньня крытычнай інфраструктуры». Чакаецца, што гэтыя крытэры ўхваляць яшчэ да Калядаў, вынікае з дакумэнту, зь якім азнаёмілася Свабода.