У Беларусі 3 сьнежня абвясьцілі пра выпуск аўтамабіляў Zubr. Як хутка высьветлілася, за беларускай назвай хаваўся кітайскі вытворца. У справу ўмяшалася Міністэрства прамысловасьці, запуск навінкі адклалі. Але і бяз гэтага кітайскія вытворцы тэхнікі даўно і актыўна асвойваюць беларускі рынак.