Лукашэнка раптам зьнік на цэлы тыдзень у Амане. Паездка была такой таямнічай, што нават ягонае атачэньне зразумела: проста замаўчаць гэта не атрымаецца. Давялося тэрмінова тлумачыць Натальлі Эйсмант — але пытаньняў пасьля яе камэнтароў стала яшчэ больш. Чаму султан Аману не сустракаў Лукашэнку? Чаму на перамовах нечакана зьявіліся ягоныя сыны? І навошта дзяржаўная прапаганда стварала вакол усяго гэтага атмасферу “вялікай інтрыгі”?
Тлумачыць журналіст Дзьмітры Гурневіч.
Форум