Ён запісаў відэа на ўезьдзе ў горад. «Сёньня — купянскі кірунак, нашы ваяры, якія тут дабіваюцца вынікаў для Ўкраіны. Многія расейцы гаварылі пра Купянск — мы бачым, — сказаў ён. — Сёньня надзвычай важна дабівацца вынікаў на фронце, каб Украіна магла дабівацца вынікаў у дыпляматыі. Менавіта так гэта працуе: усе нашы моцныя пазыцыі ўнутры краіны — моцныя пазыцыі ў размове».
OSINT-праект DeepState, які адсочвае сытуацыю на фронце і блізкі да Міністэрства абароны Ўкраіны, паведамляе, што расейскія вайскоўцы «заблякаваныя» ў Купянску і «зачышчана» ўся паўночна-заходняя ўскраіна гораду, апэрацыя працягваецца.
20 лістапада начальнік Генштаба Ўзброеных сілаў Расеі Валерый Герасімаў падчас нарады з Уладзімірам Пуціным заявіў пра «вызваленьне» Купянску. У Генштабе ВСУ пасьля гэтага заявілі, што Купянск застаецца пад украінскім кантролем.
Форум