Пра гэта паведаміла «Наша ніва».
Акцыя накіраваная ў першую чаргу на павялічэньне долі беларускіх тавараў на ўнутраным рынку, але ахоплівае куды больш сфэраў жыцьця.
Ведамства заклікае беларусаў раз на тыдзень не толькі купляць айчынныя прадукты, але таксама апранаць адзеньне і абутак беларускай вытворчасьці, чытаць і размаўляць па-беларуску, а таксама слухаць беларускую музыку.
Пра акцыю абвясьціў сёньня, у чацьвер, на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра Алег Дзікун. Выступаў чыноўнік на расейскай мове.
Чакаецца, што па пятніцах беларускія вытворцы і гандлёвыя сеткі будуць рабіць зьніжкі на беларускія тавары. Пакупнікі ў сваю чаргу могуць падтрымаць ініцыятыву, купляючы беларускае і расказваючы пра акцыю ў сацсетках з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго.
Пачаць удзельнічаць у акцыі можна ўжо заўтра.
Форум