Як працуе прапаганда, наколькі яна эфэктыўная, як падбіраюцца кадры, хто насамрэч прымае рашэньні?
Як цягам двух дзесяцігодзьдзяў мяняўся зьнешнепалітычны выбар беларусаў паміж Расеяй і Эўразьвязам? Свабода супаставіла дадзеныя апытаньняў розных дасьледчых цэнтраў.
Сёлета ў Менску ўжо пабудавалі 470 тысяч квадратных мэтраў жыльля. Плянуюць пабудаваць 710 тысяч, ці на 6% больш, чым летась. Свабода паглядзела, хто займаецца будаўніцтвам, якія раёны ад гэтага зьнікаюць і чаму ў сталіцы знаходзяць усё новыя і новыя месцы пад жылыя дамы.
Спэцслужбы выходзяць на сувязь зь беларускімі актывістамі і журналістамі, што знаходзяцца за мяжой, праз сацыяльныя сеткі і мэсэнджары. Звоняць, прыходзяць да іхных сваякоў у Беларусі, паведамляюць пра завядзеньне новых справаў. Ня ўсе пагаджаюцца расказваць пра такія выпадкі публічна.
Лукашэнка раптам зьнік на цэлы тыдзень у Амане. Паездка была такой таямнічай, што нават ягонае атачэньне зразумела: проста замаўчаць гэта не атрымаецца. Давялося тэрмінова тлумачыць Натальлі Эйсмант — але пытаньняў пасьля яе камэнтароў стала яшчэ больш.
Беларус Зьміцер Палойка, які добраахвотнікам ваяваў на баку Ўкраіны спачатку ў 2014–2016 гадах, а ў студзені 2022 году падпісаў кантракт з украінскім войскам, у часе цяперашняй вайны перанёс цяжкія захворваньні, і цяпер яму патрэбная апэрацыя.
Працяг гісторыі беларуска-расейскай ЛГБТ-пары, якая мела праблемы зь легалізацыяй у Баўгарыі. Раней аднаму зь іх далі статус уцекача, а другому адмовілі. Цяпер баўгарскі суд скасаваў папярэдняе рашэньне аб адмове беларусу.
Беларусам, якія ваявалі супраць Расеі на баку Ўкраіны, вынесьлі прынамсі тры вочныя прысуды і пасадзілі. Ім далі ад 5 да 13 гадоў калёніі.
Сёньняшняе пасяджэньне Савету бясьпекі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам з жорсткімі абвінавачаньнямі на адрас Эўропы і Літвы — гэта падвышэньне ставак перад анансаванымі перамовамі з дэлегацыяй ЗША ў Менску.
У Беларусі 3 сьнежня абвясьцілі пра выпуск аўтамабіляў Zubr. Як хутка высьветлілася, за беларускай назвай хаваўся кітайскі вытворца. У справу ўмяшалася Міністэрства прамысловасьці, запуск навінкі адклалі. Але і бяз гэтага кітайскія вытворцы тэхнікі даўно і актыўна асвойваюць беларускі рынак.
Былы журналіст з Бабруйску Ўладзімер Усер (Лазараў) памёр 6 сьнежня ў Беластоку. Раней ён зьняўся ў фільме менскіх прапагандыстаў «Чужое неба». На яго завялі крымінальную справу ў Польшчы за шпіянаж.
Беларусы, што зьехалі за мяжу, ня могуць ні прадаць сваё жытло на радзіме, ні выпісацца адтуль. Чаму так адбываецца? Пагаварылі зь людзьмі, якія спрабавалі прадаць свае кватэры.
У беларускай эміграцыі няма «крызісу лідэрства». Галоўнае, што тут мусіць адбывацца, — фармаваньне дыяспары, ператварэньне савецкіх людзей у беларусаў. Працэс, між іншым, аб’ектыўны, няпросты, але і неабходны.
Беларускія актывісты ў ЗША заснавалі валянтэрскую ініцыятыву Byaction — каб дапамагаць уцекачам, якія знаходзяцца ў краіне легальна ў чаканьні палітычнага прытулку.
Стваральнік Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтру Павал Казанэцкі разважае, ці быў у Захаду шанец ня страціць Беларусь, тлумачыць разыходжаньні паміж Літвой і Польшчай у беларускім пытаньні і дае парады тым беларусам, якія хочуць пераменаў.
Допіс ураджэнкі Адэсы, якая пасьля пераезду ў Менск вырашыла адкрыць у Беларусі краму з традыцыйнымі мусульманскімі жаночымі галаўнымі уборамі, выклікаў хвалю асуджэньня ў Threads. Паразмаўлялі з мусульманкай пра тое, як беларусы рэагуюць на іншую культуру ў штодзённым жыцьці.
Рыгор Бярозкін — адзін з найлепшых крытыкаў і літаратуразнаўцаў Беларусі. «Ня дай прапасьці майму жыцьцю» — гэта ўспаміны пра падзеі 1920–1949 гадоў: арышты, высылкі, рэпрэсіі.
Свабода пагаварыла з людзьмі, якія камунікавалі з Ільлём Жалезьняковым у ягоныя апошнія месяцы.
„Словы году“ вызначаюць для розных моваў, у тым ліку беларускай.
Экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў Рыгор Ніжнікаў у інтэрвію Свабодзе тлумачыць, чаму большасьць фінаў нэгатыўна ставяцца да тэрміну «фінляндызацыя».
У Беларусі афіцыйна «за рысай беднасьці» жывуць 309 тысяч чалавек. Гэта значыць, даход такіх людзей меншы за пражытковы мінімум. Свабода паглядзела, што можа дазволіць сабе чалавек за такія грошы.
Лукашэнка зладзіў доўгі ваяж па паўднёвых краінах. Ён наведаў М’янму, Аман, Альжыр. Паварот замежнай палітыкі афіцыйнага Менску ў бок Глябальнага Поўдня, які адбыўся з-за канфлікту з Захадам, рэалізуецца часта ў своеасаблівых фарматах. Напрыклад, паездка Лукашэнкі ў Аман нагадвала сямейны візыт.
Сямейнае турнэ па дыктатурах. Тлумачым з Гурневічам.
Хто зацікаўлены ў эскаляцыі беларуска-літоўскага канфлікту? Чаму прапаганда ўчапілася за прылёт дрона нібы зь Літвы, не заўважаючы дроны з Расеі?
Рыма Журайціс кінула жыцьцё ў ЗША і ратуе жаўнераў ва Ўкраіне. Фінансавы офіс яна прамяняла на відовішча разарваных канцавінаў і вантробаў. Часам усё, чаго яна хоча, — гэта гарачы душ. Але вяртацца да цывільнага жыцьця Рыма плянуе толькі, калі скончыцца вайна.
Улады Беларусі вырашылі разгарнуць вакол гісторыі з дронам, які нібыта ўпаў у Горадні, ня толькі прапагандысцкую, але палітычную, дыпляматычную кампанію. У ёй шмат дзіўнага і супярэчлівага.
У Эўразьвязе ёсьць кансэнсус адносна пакараньня Беларусі за памежны крызіс з масавымі залётамі ў Літву кантрабандных балёнаў і блякаваньне больш як тысячы літоўскіх фураў. Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе распавёў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Ці стане Ціханоўскі голасам беларусаў у ЗША? Ці трэба апублічваць канфлікты ў яго камандзе? Ці вычарпаны канфлікт экс-палітвязьня з Офісам ягонай жонкі? Хто зацікаўлены ў эскаляцыі беларуска-літоўскага канфлікту? Чаму прапаганда ўчапілася за прылёт дрона нібы зь Літвы, не заўважаючы дроны з Расеі?
1 сьнежня беларускія сілавікі заявілі пра прылёт дрона зь Літвы ў Горадню. Прадстаўнікі ўладаў Беларусі сьцьвярджаюць, што маршрут дрона ішоў з Літвы ў Польшчу, потым назад у Беларусь і ў Літву. Свабода сабрала ўсё, што вядома пра гэты выпадак.
Беларусам, якія ўцякаюць зь Беларусі з палітычных прычын, досыць лёгка трапіць у Армэнію, але вылецець адтуль у Эўразьвяз, выяўляецца, праблемна.
Эўразьвяз падтрымае Літву, калі крызіс у адносінах паміж Вільняй і Менскам будзе паглыбляцца — мяркуе доктар паліталёгіі, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч.
Замяніць мікрааўтобусы аўтобусамі на даўжэйшых маршрутах, увесьці хуткія маршруты: улады прыдумалі, як рэфармаваць сфэру перавозак. Свабода разабралася, што гэта значыць для людзей і перавозьнікаў.
Што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Новы год у Хогвартсе, Дзед Мароз на гелікоптэры і сьвята Зюзі, а таксама традыцыйныя Калядныя Цары. Сабралі прапановы, як і дзе беларусы могуць адзначыць навагоднія сьвяты.
Пачынаючы з жніўня гэтага году раённыя выканаўчыя камітэты Пінску, Лунінца і Менску, а таксама вайсковы камісарыят Горадні пачалі набываць партатыўныя прылады для выяўленьня дронаў. Такія ж самыя дэтэктары выкарыстоўваюць расейскія вайскоўцы на вайне ва Ўкраіне.
Падчас візыту ў М’янму Лукашэнка выказаў захапленьне гэтай краінай і рэжымам, які там кіруе. А між тым М’янма — адна з самых праблемных, бедных і ізаляваных краінаў сьвету. Там кіруе вайсковая хунта. У краіне ідзе грамадзянская вайна.
Прынамсі 7 беларускіх адвакатаў цяпер за кратамі — яны атрымалі выракі ад 6 да 10 гадоў турмы. Тры дзясяткі абаронцаў адбылі адміністрацыйныя арышты. Больш за 140 пазбаўленыя адвакацкіх ліцэнзіяў.
У публічнай частцы перамоваў Лукашэнкі з Пуціным закраналася толькі пэрспэктыва замірэньня ў вайне ва Ўкраіне. Да абмеркаваньня галоўнай тэмы міжнароднага парадку дня Лукашэнка хацеў бы далучыцца. Для яго непрыемна, што ў момант, калі сьвет абмяркоўвае мірны плян, ён застаецца ўбаку.
Палата прадстаўнікоў за палову дня пасьпела разгледзець 9 законапраектаў: ад нацыянальнага бюджэту да падаткаў, умоваў працы натарыюсаў і прадпрымальнікаў. Расказваем, як адбываецца гэты працэс.
Што пра стан беларускай эканомікі кажа прыняты днямі праект бюджэту на 2026 год і чаму можна меркаваць, што Аляксандар Лукашэнка не рыхтуе Беларусь да вайны? На гэтыя пытаньні ў інтэрвію «Свабодзе» адказвае старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC эканаміст Зьміцер Крук.
Беларускія ўлады прымяняюць шантаж, жорсткі ціск на Літву, каб прымусіць яе да перамоваў на сваіх умовах. Акрамя палітычнага прызнаньня, афіцыйны Менск хацеў бы зьмякчэньня санкцый, найперш, доступу да літоўскіх партоў. Аднак Літва не паддаецца на ўльтыматум.
У 2020 годзе Ціханоўская стала галоўным сымбалем пратэстаў.
Галоўная рэдактарка праекту Plan B Вольга Лойка разважае, навошта Аляксандру Лукашэнку Ўсебеларускі народны сход, аналізуе цяперашні стан беларускай намэнклятуры і тлумачыць, чаму апошнім часам усё больш крымінальных справаў супраць чыноўнікаў.
Стан здароўя палітыка і грамадзкага дзеяча Аляксандра Мілінкевіча стабільна цяжкі. Ён застаецца ў рэанімацыі, паведаміла Свабодзе ягоная жонка Іна Кулей.
«Настоящее время» апублікавала хроніку і аналіз размоваў высокіх службоўцаў ЗША, адказных за перамовы па Ўкраіне, зьмест якіх стаў вядомы мэдыя.
У «сьпісе экстрэмістаў» МУС — 6019 чалавек. У апошнюю пятніцу туды ўнесьлі яшчэ 6, якіх асудзілі, але ня вынесьлі пакараньня.
Для палітвязьняў, асабліва для тых, каго адміністрацыя адносіць да дзясятага, «экстрэмісцкага» прафіляктычнага ўліку, правіламі жыцьця ў калёніі становяцца ня вызначаныя законам, а «паралельныя». Да такой высновы прышлі праваабаронцы зь «Вясны», калі апыталі былых палітвязьняў беларускіх калёній.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі адказала сваякам Міколы Статкевіча, што ён адбывае пакараньне згодна з выракам суду чатырохгадовай даўніны. Аднак сёлета ў верасьні яго памілавалі разам зь іншымі вязьнямі. Свабода распытала юрыстаў, як гэта суадносіцца з законам і міжнароднымі нормамі.
Чэмпіён сьвету ў самба Сьцяпан Папоў адкрыў клюб у Польшчы. Ён там вучыць уласнаму варыянту барацьбы, каб дыстанцыявацца ад самба, якое асацыююць з Расеяй. Ганаровым госьцем новага клюбу ўжо стаў паэт Уладзімер Някляеў.
Загрузіць яшчэ