«ПіК Свабоды». Ультыматум Лукашэнкі. Пераезд Ціханоўскай. Цэнтар Вільні ў блякадзе

Каляж.

Лукашэнка патрабуе ад Літвы дыялёгу і агучыў свае патрабаваньні. Сьвятлана Ціханоўская зьбіраецца пераяжджаць зь Вільні ў Варшаву, а разам зь ёй і супрацоўнікі яе Офісу.

Хто перамагае ў гібрыднай вайне Беларусі зь Літвой і часу літоўскія аўтаперазвозчыкі пратэстуюць супраць свайго ўраду, а не рэжыму Лукашэнкі, які захапіў іх маёмасьць?

Пра гэта ў эфіры Свабоды Дзьмітры Гурневіч размаўляе з палітычным аглядальнікам Радыё Свабода Валерам Карбалевічам.

«Думаю, што адным з чыньнікаў гэтага паседжаньня стаў візыт амэрыканскай дэлегацыі ў Менск. Менск уздымае стаўкі, падвышае цану і хоча выгандляваць у амэрыканцаў нейкія дывідэнды. Гэта ў стылі Лукашэнкі. У момант нейкага канфлікту ён ідзе на абвастрэньне, дэманструе сілу, ён вельмі баіцца падацца слабым. Ён кажа, што Эўропе засталіся толькі слабыя палітыкі. А як трэба паводзіць сябе са слабымі? Трэба ціснуць на іх. Тым больш, што ён убачыў нейкія слабасьці ў пазыцыі літоўскага кіраўніцтва, нейкую непасьлядоўнасьць. То адчыняюць мяжу, то зачыняюць. Лукашэнка заўсёды апэляваў да літоўскага грамадзтва. Маўляў, народ добры, а ўлада дрэнная. Дасюль гэта не працавала. Але вось апошнім часам яму ўдаецца ўплываць на рознагалосьсі ўнутры Літвы», – кажа Валер Карбалевіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пункты, якія цікавяць беларускі бок». Лукашэнка выставіў Літве ўмовы і паклікаў за стол перамоваў

«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.