У Магілёве забаранілі продаж 170 найменьняў імпартных тавараў для дзяцей і дарослых. Як абгрунтавалі

Ілюстрацыйнае фота

Магілёўская абласная інспэкцыя Дзяржстандарту забараніла адной з крамаў Магілёву рэалізацыю 170 найменьняў прадукцыі лёгкай прамысловасьці, у тым ліку адзеньне і абутак для дзяцей і падлеткаў.

Як адзначаецца ў паведамленьні інспэкцыі, 975 тавараў (дзіцячае адзеньне і абутак, панчошна-шкарпэткавыя вырабы для дзяцей, адзеньне і абутак для мужчын і жанчын) не адпавядалі патрабаваньням тэхнічных рэглямэнтаў Мытнага саюзу «Аб бясьпецы прадукцыі лёгкай прамысловасьці» і «Аб бясьпецы прадукцыі для дзяцей і падлеткаў».

У прыватнасьці, уласьнік крамы ня меў дакумэнтаў аб ацэнцы адпаведнасьці тавараў, а інфармацыя для спажыўца была прадстаўленая ня ў поўным аб’ёме.

Уласьніка абавязалі ліквідаваць выяўленыя парушэньні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі забаранілі некаторыя лідзкія спэцыі, іх палічылі небясьпечнымі для здароўя